viasna on patreon

Чарговы прадстаўнік шклоўскай “вертыкалі” патрапіў пад следства

2015 2015-02-19T17:06:29+0300 2015-02-19T17:06:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчыя органы Магілёўскай вобласці расследуюць крымінальную справу ў адносінах чарговага прадстаўніка адміністрацыйнай вертыкалі з Шклоўскага раёна.

Крыманальная справа ўзбуджана ў адносінах да былой кіруючай справамі Шклоўскага райвыканкама Людмілы Глякавай, паведамляе незалежная маланакладная газета “Шклоў-інфо” (№4 за люты 2015 г.). Супраць былой райвыканкамаўскай чыноўніцы высоўваецца абвінавачванне ў крадзяжы шляхам злоўжывання ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Людміла Глякавава падазраецца ў крадзяжы 29 мільёнаў рублёў.

Зараз былая чыноўніца знахоходзіцца пад вартай, яна часткова прызнала сваю віну. Згодна неафіцыйнай інфармацыі, Людміла Глякава супрацоўнічае са следствам і імкнецца, каб абвінавачванне ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі было перакваліфікавана ў абвінавачванне ў махлярстве.

Неабходна адзначыць, што падчас сваёй працы на пасадзе кіруючай справамі Шклоўскага райвыканкама Людміла Глякава неаднаразова ўзначальвала тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі падчас выбараў дэпутатаў розных узроўняў і на прэзідэнцкіх выбарах.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года да 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за аферу з закупкай племянной жывёлы для патрэб гаспадарак раёна быў асуджаны былы першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Дзмітрый Мінянкоў. Таксама ў мінулым годзе следчымі органамі была ўзбуджана крымінальная справа за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі ў адносінах да намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама па будаўніцтву і камунальнай гаспадарцы Яўгена Семянкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства