viasna on patreon

Маці Яўгена Васьковіча: сын спадзяецца на датэрміновае вызваленне

2015 2015-02-06T18:12:09+0300 2015-02-06T18:12:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатырыгады зняволення спатканне з маці. Рушання Васьковіч паехала на суткавае спатканне адна.

-Бабулі Яўгена, Зоі Іванаўне, ужо цяжка выпраўляцца ў такую дарогу, таму я паехала адна, - расказала Рушання Васьковіч. - Нас пасялілі ў асобным пакойчыку, быў час пра ўсё паразмаўляць. Вельмі добрыя там былі ўмовы. Бабуля перадала яму хатнія блінцы, якія Жэня так моцна любіць, агулам я прывезла яму шмат ежы. Але, на жаль, за суткі ён усё з'есці не змог, бо адвык ад тлустай і сытнай ежы, а з сабой узяць рэшту яму было нельга. Канешне, сын выглядае схуднелым, але ён ніколі і не быў "вялікім". Кілаграм пяць ці нават больш скінуў.

Яўген Васьковіч ў калоніі старанна выконвае сваю працу і спадзяецца на датэрміновае вызваленне.

-Кажа, што ўжо лепей у яго пачало атрымлівацца шыць целагрэйкі. Канешне, на тое, што яго адпусцяць да выбараў, мы і не спадзяемся. Шмат чытае, калі ёсць вольны час, па магчымасці адказвае на лісты. Жэня вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку, усіх абдымае! Кажа, як толькі вернецца дахаты, усіх сяброў збярэ і накрые для іх стол, - дадае Рушання Васьковіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства