viasna on patreon

“Брэсцкае права” – у Баранавічах і раёне

2015 2015-01-19T22:59:03+0300 2015-01-19T22:59:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-valiancin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выйшаў чарговы нумар праваабарончага бюлетэня “Брэсцкае права”. На гэты раз выданне, якое традыцыйна распаўсюджваецца ня толькі ў абласным цэнтры, але і раёнах Брэсцкай вобласці, было прэзентавана сярод жыхароў Баранавічаў і ваколіц гэтага горада.

Як паведаміў актывіст праваабарончага руху Валянцін Лазарэнкаў (на фота), апошні нумар бюлетэня “Брэсцкае права” прысвечаны падзеям, што былі прымеркаваны для Дня правоў чалавека. “10 снежня мінулага года ў Брэсце адбыўся адзіны дазволены ў Беларусі пікет, на якім ўзгадвалася не толькі пра правы чалавека ўвогуле, але і пра лёс цяперашніх палітычных вязняў у нашай краіне, - нагадаў Лазарэнкаў. – Акрамя таго, да чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека быў прымеркаваны адмысловы “круглы стол”, дзе актуальныя праблемы абмяркоўвалі не толькі праваабаронцы, але і прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў”.

На старонках бюлетэня разам з паведамленнямі пра падзеі ў рэгіёне і хронікай парушэнняў правоў чалавека змешчаны парады юрыстаў і нумары тэлефонаў, куды жыхары вобласці могуць звяртацца, каб атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў выпадку парушэнняў сваіх правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства