Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00)у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуска:
“Хроніка пераследу”: падрабязна аб тым, як
выдаўца Ігара Логвінава аштрафавалі на мільярд рублёў;
супрацоўнікі міліцыі сарвалі панк-канцэрт ў мінскім клубе “Піраты”; палівязень Юры Рубцоў заявіў, што адміністрацыя спецкамендатуры спрабуе настроіць іншых асуджаных супраць яго.
“Падзея тыдня”: як тэракт у будынку французскага часопіса Шарлі Эбдо абудзіў ўвагу грамадскасці да праблем свабоды слова, прэсы ды іншых грамадзянскіх правоў і свабод.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: – Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» без тлумачэння прычынаў не працягнулі дамову арэнды памяшкання, якое належыць BelSwiss банку. «ЦЭХ» праіснаваў паўтара года і зараз вымушаны шукаць новае памяшканне. Сваім бачаннем праблемы дзеліцца куратарка творчай майстэрні «Цэх» Юлія Дарашкевіч.
У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі гурта TonqiXod з дэбютнага альбома «Pradmova»