Бабруйск: Расісцкія графіці ў парку прыбралі (фота)
Надпіс "будь белым 88", які некалькі месяцаў знаходзіўся на трансфарматарнай будцы ў парку, нарэшце прыбралі.
Графіці змылі з будынка літаральна праз некалькі дзён пасля публікацыі фотаздымкаў на сайце Праваабарончага цэнтра "Вясна".
Нагадаем, у бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку доўгі час можна бачыць надпіс "будь белым 88" на трансфарматарнай будцы. Праз дарожку невядомыя "адзначыліся" і на дрэве, якое расце каля лавы. На ім напісана "14/88" -- гэтыя лічбы - кодавы лозунг неанацыстаў.
Расісцкія надпісы знаходзяіліся тут ужо некалькі месяцаў. Парк карыстаецца папулярнасцю як у мясцовых жыхароў, так і ў гасцей горада. Тут праходзяць рознага кшталту забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку калядна-навагоднія, якія збіраюць багата гледачоў.