viasna on patreon

Праваабаронца Алена Танкачова абскарджвае ў судзе рашэнне пра высылку

2014 2014-12-25T16:25:39+0300 2014-12-25T16:25:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend  Алена Танкачова 24 снежня накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці.

Як піша БелаПАН, у гэты ж дзень у Першамайскім РУУСе ёй на месяц працягнулі магчымасць знаходжання на тэрыторыі Беларусі, да разгляду скаргі ў судзе.

Нагадаем, што 5 лістапада ў Першамайскім РУУСе было прынятае рашэнне аб высылцы праваабаронцы з краіны на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. 28 лістапада праваабаронца абскардзіла рашэнне ў ГУУС Мінгарвыканкама — гэта дазволіла ёй на 30 дзён падоўжыць рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі. А 12 снежня сталічнае ГУУС адмовіла ў задавальненні скаргі.

Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства