viasna on patreon

У Магілёве чыноўніка пакаралі за нявыдачу кнігі скаргаў і прапановаў журналісту

2014 2014-12-15T21:38:57+0300 2014-12-15T21:38:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapcevich-uladzimir-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Галоўнаму спецыялісту Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Яўгену Нальгачаву вынеслі афіцыйную заўвагу. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі, які атрымаў магілёўскі журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч на сваю скаргу.

Лапцэвіча не задаволіла тое, што яго перасталі пускаць на пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў, без якіх бы то не было падставаў.  Раней ён на працягу некалькіх гадоў без перашкод наведваў падобныя пасяджэнні, па выніках якіх рыхтаваў інфармацыйныя матэрыялы да якіх ні ў кога не было ніякіх пытанняў.

У канцы лістапада журналіст пажадаў пакінуць запіс з гэтай нагоды ў кнізе скаргаў і прапановаў, аднак кнігу яму ніхто не выдаў.

Спадар Ісачанка ў сваім адказе падае спіс тых, хто мае права прысутнічаць на пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў. У гэтым спісе ёсць і прадстаўнікі СМІ. Аднак у размове з журналістам падчас асабістага прыёму 19 лістапада галоўны дэпутат вобласці адзначыў, што нібыта ёсць спіс тых асоб, якіх яны запрашаюць, і тыя, хто не ў спісе, і прайсці на пасяджэнне не могуць. Як патрапіць у гэты спіс, ён адказаць адмовіўся, дадаўшы, што асабіста ён нікому не забараняў наведваць сесіі абласнога Савета.

24 лістапада Уладзіміра Лапцэвіча ў чарговы раз не пусцілі на адкрыццё пазачарговай сесіі аблсавета.

У сувязі з адказам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі і недапусканнем Яўгенам Нальгачавым журналіста ў залу, дзе праходзіла пасяджэнне дэпутатаў, рыхтуецца скарга ў пракуратуру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства