viasna on patreon

Салігорскія ўлады пацвердзілі планы па высечцы лесапарку і ўшчыльненні забудовы

2014 2014-11-30T22:21:54+0300 2014-11-30T22:21:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-abaronim-les-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Песімістычныя прагнозы актывістаў кампаніі “Абаронім лес” адносна аднаўлення мясцовымі ўладамі планаў па высечцы гарадскога лесапарку па вуліцы Лясной афіцыйна пацвердзіў старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі.

«Лес ачагова будзе высякацца ў раёне паліклінікі пад будаўніцтва некалькіх дамоў, будзе працягвацца і ўшчыльненне кварталаў», - заявіў кіраўнік раёна падчас праграмы “Сустрэчы” на Салігорскім тэлеканале.

Зрэшты, нягледзячы на заявы Лукашэнкі, што “лепш лес падсекчы і там будаваць, чым заняць землі сяльгаспрызначэння”, кіраўніцтва Салігорскага раёна ўсё ж робіць асноўную стаўку на пашырэння мяжы горада за кошт ворных зямель ААТ “Старобінскі”. Паводле словаў Аляксандра Рымашэўскага, пашырэнне беларускай сталіцы шахцёраў магчыма толькі ў бок трасы Мінск - Мікашэвічы. У іншых кірунках рост Салігорска выключаны з-за вадасховішча, шахтных падпрацовак і таго самага ляснога масіва. Па інфармацыі рэгіянальнага выдання “Інфа-Кру’ер”, цяпер мясоцвыя ўлады імкнуцца атрымаць дазвол на выкарыстанне зямель сяльгаспрызначэння пад жыллёвую забудовы на вышэйшым узроўні.

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” вітаюць планы мясцовых уладаў пашыраць горад у заходнім накірунку, але выступаюць катэгарычна супраць ушчыльнення гарадской забудовы і высечкі катэгарыйнага лесапарку ў раёне паліклінікі. Супрацьдзейнічаць гэтаму яны плануюць найперш праз звароты ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі, адказныя за абарону права грамадзян на здаровы навакольны асяродак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства