viasna on patreon

Алене Танкачовай адклалі высылку зь Беларусі на месяц

2014 2014-11-28T18:08:08+0300 2014-11-28T18:08:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Першамайскі РУУС Менску працягнуў старшыні праўленьня Цэнтру прававой трансфармацыі Алене Танкачовай тэрмін рэгістрацыі на знаходжаньне ў Беларусі на адзін месяц, паведамляе Радыё Свабода.

«Гэта зьвязана з тым, што пададзеная скарга на іх дзеяньні па высылцы. Яны зыходзяць з таго, што ў іх абавязаньне вышэйшага органу цягам аднаго месяца разгледзець маю скаргу і вынесьці па ёй адпаведнае рашэньне. І вось на месяц яны дазваляюць заставацца на тэрыторыі Беларусі», — патлумачыла карэспандэнту Свабоды праваабаронца.

Паводле рашэньня, якое вынесла адміністрацыя Першамайскага раёну Менску, 30 лістапада праваабаронца мусіла пакінуць Беларусь бяз права ўезду на працягу трох гадоў. Скаргу на рашэньне аб сваёй высылцы праваабаронца падала ў Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму.

Паводле Алены Танкачовай, у адпаведнасьці з законам «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», факт падачы скаргі — гэта падстава для прыпыненьня высылкі да моманту разгляду скаргі.

30 кастрычніка старшыні праўленьня Цэнтру прававой трансфармацыі Алене Танкачовай паведамілі пра ануляваньне дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Тады ж стала вядома, што ў дачыненьні да яе распачатая працэдура высылкі. 5 лістапада ўпраўленьне ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску прыняло рашэньне аб высылцы Алены Танкачовай зь Беларусі «ў інтарэсах грамадзкага парадку». Фармальнай прычынай такога захаду адміністрацыя Першамайскага раёну называе парушэньне правілаў дарожнага руху.

Рашэньне прадугледжвае забарону на ўезд у Беларусь на працягу трох гадоў. Згодна з рашэньнем Першамайскага РУУС, Алена Танкачова павінна была пакінуць Беларусь на працягу 30 дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства