viasna on patreon

Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца

2014 2014-11-28T13:01:07+0300 2014-11-28T13:01:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-aliaksandr-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык 28 лістапада пісьмова апавясціў Нясвіжскі раённы суд, што не зможа прысутнічаць на судзе з-за хваробы. 27 лістапада ён атрымаў у Баранавіцкай гарадской паліклініцы ліст непрацаздольнасці з-за высокай тэмпературы, моцнага кашлю і падазрэння на бранхіт.

– Мяркую, што мой цяперашні хваравіты стан выкліканы тымі ўмовамі, з якімі я сутыкнуўся падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС, – паведаміў Аляксандр Вайцешык.

Нагадаем, што прафсаюзны актывіст Аляксандр Вайцешык, знаходзячыся ў адной з кавярняў Нясвіжа, 17 лістапада папрасіў кнігу скаргаў. Калі кіраўніцтва кавярні катэгарычна адмовілася гэта зрабіць, Аляксандр выклікаў міліцыю. Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі пасля некалькіх тэлефонных размоў з невядомымі асобамі хутка перакваліфікавалі Вайцешыка з заяўніка ў асобу, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Па версіі міліцыі, Вайцешык нібыта, выказваючы просьбу аб прадстаўленні кнігі заўваг і прапаноў, лаяўся матам. Так за просьбу выдаць кнігу скаргаў чалавек апынуўся за кратамі. На працягу знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС 17-19 лістапада супрацоўнікі міліцыі патрабавалі прызнання віны. Толькі на трэці дзень, 19 лістапада, калі ў Нясвіжскі РАУС сталі тэлефанаваць журналісты і старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, Аляксандра Вайцешыка накіравалі ў суд. Паколькі ў судзе ён запатрабаваў абаронцу, судовае пасяджэнне перанеслі на 28 лістапада.

Цяпер і гэтае пасяджэнне з-за хваробы Аляксандра Вайцешыка павінна быць перанесена на няпэўны тэрмін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства