viasna on patreon

Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве

2014 2014-11-20T22:51:09+0300 2014-11-20T22:51:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-aliaksandr-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прававы інспектар недзяржаўнага прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць. Гэтая кніга павінна выдавацца па-першаму патрабаванню кліента, таму Аляксандр Вайцешык выклікаў міліцыю. Паколькі ўсё паказвала, што прафсаюзны актывіст меў рацыю ў сваім патрабаванні, то капітан Радчанка стаў складаць пратакол, але нечакана яму нехта патэлефанаваў, і супрацоўнікі міліцыі адвезлі Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжскі РАУС. Там сітуацыя вакол кнігі скаргаў ужо кардынальна памянялася: прафсаюзнага актывіста абвінаваліці ў дробным хуліганстве па артыкулу 17.1 КаАП, нібыта ён нецэнзурна лаяўся падчас патрабавання.

У яго адразу адабралі тэлефон, і на працягу знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС 17 і 18 лістапада супрацоўнікі міліцыі патрабавалі прызнання віны. Толькі на трэці дзень, 19 лістапада, калі ў Нясвіжскі РАУС сталі тэлефанаваць журналісты і старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Федыніч, то Аляксандра Вайцешыка накіравалі ў суд. Паколькі ў судзе Аляксандр Вайцешык запатрабаваў сабе абаронцу, то судовае пасяджэнне перанеслі на 28 лістапада.

Цяпер Аляксандр Вайцешык рыхтуе зварот у Следчы камітэт, каб абараніць свой гонар і дабіцца справядлівасці ў гэтай справе.

 

Фота: прававы інспектар прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства