Кобрын: Антон Мех таксама праходзіць па справе “несанкцыянаванага мітынгу” ў Свіслачы
https://spring96.org/be/news/74200
2014
2014-11-19T23:45:00+0300
2014-11-19T23:45:00+0300
2014-11-20T00:48:43+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/meh-anton.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 лістапада 17-гадоваму Антону Меху, сыну грамадскага актывіста Алеся Меха з Кобрына, на дом супрацоўнік міліцыі прынёс позву, дзе было сказана, што ён выклікаецца па справе аб несанкцыянаваным мітынгу ў Свіслачы.
Як акзалася падчас апытання, са Свіслацскага РАУС прыйшоў дакумент, дзе міліцыянты ўказалі на Антона як на сябра Партыі БНФ, які выступаў на несанкцыянаваным мітынгу .
Разам з тым, па словах Алеся Меха, для выступоўцы сярод дарослых ягоны сын яшчэ занадта малады, тое ж датычыць і сяброўства ў Партыі БНФ.
Пратакол адміністрацыйнага правапаршэння адносна Антона Мех будзе накіраваны ў камісію непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме.