Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова высланая з Беларусі на 3 гады; галадоўнікаў з Бабруйску, затрыманых 10 лістапада, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.
“Падзея тыдня”: Беларусь у гэтым годзе выканала трэці смяротны прысуд: расстраляны жыхар Гомеля Аляксандр Груноў. Пра гэта праваабаронцам стала вядома 4 лістапада ад яго маці Вольгі Груновай.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – актывіст моладзевай апзіцыйнай арганізацыі Zмена, былы палітвязень, асуджаны за Плошчу-2010, Павел Вінаградаў.
У музычных паўзах - кампазіцыі з дыску “Гарадзенскі Гармідар” гурта “Dzieciuki”, які, дарэчы, у поўным складзе быў затрыманы 8 лістапада ў Заслаўі, падчас здымкаў новага кліпа.