Падтрымаў выступ супраць “шэрай бухгалтэрыі” – кантракт скасаваны
У бяспраўнае становішча кантрактная сістэма паставіла работнікаў не толькі дзяржаўных прадпрыемстваў, але і прыватных. Так, на прыватным транспартным прадпрыемстве “Транс-Лайн-Брэст” дырэктарам Аляксандрам Цыганчуком звольнены два кіроўцы-міжнароднікі з вялікім стажам, якія не мелі ніколі спагнанняў. Адзін з іх - Эдуард Дзягілеў - выступіў супраць шэрай бухгалтэрыі, а другі, Вячаслаў Сачук, гэта падтрымаў, і адзіны з калектыву падцвердзіў махлярства ў бухгалтарскіх разліках следчаму АБЭЗ аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста. Праўда, следчы АБЭЗ нагоды для адкрыцця крымінальнай справы не знайшла, а ў пратаколе допыту Сачука запісала толькі адзін сказ: “бухгалтар Фіцлер, магчыма, выпадкова сказала Сачуку, што яму патрэбна пераканаць Дзягілева маўчаць, а Сачуку за гэта будзе заплачана”.
Незабаве пасля гэтага Вячаслаў Сачук быў папярэджаны дырэктарам фірмы, што кантракт 17 лістапада з ім працягнуты не будзе.