viasna on patreon

У Бабруйску чатыры чалавекі ў будынку гарвыканкама абвясцілі галадоўку

2014 2014-11-05T12:42:03+0300 2014-11-05T12:42:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk_tdia.jpg
Завод ТДіА у Бабруйску

Завод ТДіА у Бабруйску

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага распачалі галадоўку.

Пра пачатак акцыі пратэсту чацвёра яе ўдзельнікаў абвясцілі 5 лістапада а 10 гадзіне раніцы ў будынку Бабруйскага гарвыканкама. У ім актывісты збіраюцца правесці першы дзень галадоўкі.

Яны заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць двое сутак. Ёй яны прыцягваюць увагу грамадскасці да пераследу сяброў СПБ на заводзе.

«Мы хочам, каб нашы праблемы былі пачутыя ўладай. Нам ніхто не надае ўвагі, куды мы ні звяртаемся. Таму мы вырашылі правесці такую акцыю пратэсту», — заявіў адзін з удзельнікаў галадоўкі Алег Шаўчэнка.

На галадоўку прафсаюзнікі наважыліся пасля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога звярталіся з адкрытым лістом. У ім прасілі кіраўніка дзяржавы разабрацца з незаконнымі, як яны лічаць, звальненнямі сяброў СПБ.

У сакавіку сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага ўжо праводзілі падобную трохдзённую галадоўку пратэсту, але свайго не дамагліся. Адміністрацыя прадпрыемства па яе сканчэнні пачала звальняць яе ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства