viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-11-04T11:26:04+0300 2014-11-24T16:35:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: вынікі абскарджвання незалежнымі журналістамі штрафаў за працу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, высновы маніторынгу акцыі Дзяды, якая праходзіла ў Мінску 2 лістапада ды іншыя .

Падзея тыдня”: дзеянні праваабарончай супольнасці дзеля спынення пераследу кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай, якую ўлады спрабуюць выслаць з Беларусі.     

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы беларускі дысідэнт Міхась Кукабака, за плячыма якога чатыры палітычна матываваныя судзімасці, распавядае пра свае правілы выжывання ў турме.

У музычных паўзах - кампазіцыі Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkestra. Упершыню за тры гады адзін з фігурантаў “чорных спісаў” музыкаў змог даць канцэрт у сталіцы.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства