viasna on patreon

Праз тры гады Уладзіміру Кішкурну вярнулі судовыя выдаткі ў памеры 157 тыс.бел рублёў, якія былі затрачаныя на разьбіральніцтва па справе пра незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі падчас кампаніі “Байкот-2000”.

2003 2003-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдаткі спагнаныя рашэньнем суда Цэнтральнага раёну з Гарадскога упраўленьня ўнутраных справаў Мінгарвыканкама. Судовая справа цягнулася з 2000 года
Старшыня Гарадской Рады партыі БНФ быў затрыманы ў 2000 годзе падчас кампаніі байкоту выбараў ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У.Кішкурна быў гвалтам зацягнуты ў машыну і дастаўлены ў міліцыю.

Гаворыць Уладзімір Кішкурна: “Нас затрымалі і трымалі ў міліцыі. Далі штраф. Пасьля мы напісалі скаргу ў суд Цэнтральнага раёна. Суд Цэнтральнага раёну два гады трымаў маю скаргу, пакуль я не напісаў скаргу ва Ўпраўленьне юстыцыі, тады яны хуценька адправілі яе ў Мінскі Гарадскі суд. Скаргу разабралі і адмянілі рашэньне пра штраф. Але ў нас было тры суды па гэтай справе, мы карысталіся паслугамі адваката, і ўсё што мы заплацілі за адваката, я патрабаваў кампенсаваць плюс маральную шкоду ў памеры 100 тыс. рублёў. Маральную шкоду ўсе суды ад раённага да гарадскога катэгарычна адмялі, а судовы выдаткі пастанавілі вярнуць. Але я з гэтым рашэньнем не пагаджуся і буду скардзіцца ў Вярхоўны суд і Камітэт па правах чалавека ААН. Хаця шкода, якую мне нанесьлі гвалтоўным затрыманьнем, канечне, не вымяраецца тымі 100 тысячамі. На мяне было фізічнае ўзьдзеяньне, я лічу, што мне нанесьлі маральную шкоду. Я не рабіў нічога супрацьзаконнага, а міліцыя дзейнічала па прынцыпе “Наша права – сіла”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства