viasna on patreon

Маці выкрадзенага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі зьвярнулася да міністра юстыцыі з просьбай не зачыняць Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Ульяна Рыгораўна раіць “падумаць, як шмат людзей, якім яны могуць дапамагчы”.

2003 2003-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ліст з просьбай не зачыняць Праваабарончы цэнтр “Вясна” Ульяна Рыгораўна Захаранка накіравала міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У лісьце яна піша:

“Я, Ульяна Рыгораўна, маці Захаранкі Юрыя, міністра ўнутраных справаў, генерала, які быў выкрадзены ў траўні 1999 году, засталася зусім адна. Жонка і дзеці Юрыя з’ехалі жыць у Германію.
Я так радая, калі да мяне прыязжаюць сябры і блізкія знаёмыя сына. Мне патрэбныя іх увага і падтрымка. Я зусім хворая, жыву на такую маленькую пенсію, якой не хапае нават на лекі, таму я вельмі ўдзячная ўсім, хто мне дапамагае. Мне звоняць, а гэтай зімой прыязджалі з Праваабарончага цэнтру “Вясна” і прывезлі лекі, прадукты, грошы. Я была так радая, што мяне не забыліся, што не забыліся майго сына. У газеце я прачытала, што выхочаце зачыніць гэтую арганізацыю і вельмі засмуцілася. Падумайце, як шмат людзей, якім яны могуць дапамагчы. Я прашу вас не рабіць гэтага”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства