viasna on patreon

У Віцебску ствараюць сацыяльна-прававую арганізацыю "Праметэй"

2014 2014-08-26T21:11:44+0300 2014-08-26T21:11:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gramadzianskaja--supolnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтар ідэі, сябра Партыі БНФ Аляксандр Іл’інец, збірае дакументы для рэгістрацыі новага аб’яднання. Устаноўчы сход аднадумцы ўжо правялі і цяпер вызначаюцца з канкрэтнымі накірункамі працы.

Паводле Аляксандра Іл’інца, арганізацыя аб'яднае жыхароў Віцебску, якіх турбуюць дзве праблемы:

"Адна праблема – сацыяльная. Мы хочам палепшыць жыццё, выкарыстоўваючы гарантаваныя Канстытуцыяй правы. Прыкладам, права на годнае жыццё. У гэтым рэчышчы праца ўжо распачалася: яшчэ год таму мы заняліся абсталяваннем дзіцячай пляцоўкі сіламі жыхароў аднаго канкрэтнага двара. І ў нас атрымалася прыцягнуць да гэтай справы нават дзяржаўныя структуры. Вынік быў станоўчы: дзіцячая пляцоўка на вуліцы Чкалава з'явілася. Цяпер мы хочам падвышаць інфармаванасць насельніцтва ў прававой сферы. У тым ліку ў галіне працоўнага права. Бо неаднаразова даводзіцца сутакацца з парушэннямі правоў на прадпрыемствах, з падманам і грубым стаўленнем з боку наймальнікаў і гэтак далей".

Аляксандр Іл’інец завочна навучаецца на юрыдычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага універсітэту. На сённяшні дзень ён беспрацоўны: яго звольнілі з пасады майстра ў брыгадзе цэха ўласнай вытворчасці  крамы №139 гандлёвай сеткі "Веста". Здарылася гэта якраз пасля гісторыі з добраўпарадкаваннем дзіцячай пляцоўкі. Пасля гэтага ўладкавацца на іншую працу не ўдаецца. Паўсюль адмаўляюць, кажа Аляксандр:

"Верагодна, спраўджваюць нейкія асабістыя звесткі, і як толькі даведваюцца, што я "апазіцыянер" – адмаўляюць, на якую пасаду я не прэтэндаваў бы. Сутукненні з такім кшталтам дыскрымінацыяй, а таксама з іншымі праявамі парушэнняў правоў і прывялі мяне да думкі пра неабходнасць стварэння сацыяльна-прававой арганізацыі".

Аляксандр Іл’інец лічыць, што самае неабходнае – гэта пашырэнне інфармаванасці насельніцтва ў прававых пытаннях. Таму ў планах "Праметэя"-- рэгістрацыя арганізацыі і дапамога тым, чые правы парушаюцца, а таксама правядзенне сустрэч і распаўсюд адукацыйных матэрыялаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства