viasna on patreon

Змітра Крамянецкага прысудзілі да 10 сутак арышту

2014 2014-08-26T13:26:41+0300 2014-08-26T14:14:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kramianiecki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Крамянецкі

Зміцер Крамянецкі

Адміністратыўная справа актывіста “Маладога фронту” Зміцера Крамянецкага разглядаецца ў судзе Савецкага раёна Менска. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) – брыдкаслоўе. Суддзя – Арцём Бяскішкі.

Прысуд традыцыйны - 10 сутак арышту.

Нагадаем, што Крамяняцкага міліцыянты забралі проста з дома. Пра затрыманьне ягоная дзяўчына паведаміла праваабаронцы Насьце Лойцы.

Учора быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак актывіст Zмены Павел Вінаградаў.

Таксама супрацоўнікі міліцыі ламіліся ў кватэру актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Мікалай Дземідзенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства