1 кастрычніка грамадзкім аб’яднаньнем “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” пададзеная скарга ў Мінскі гарадзкі суд на два пісьмовыя папярэджаньні, вынесеныя Упраўленьнем юстыцыі Мінгарвыканкаму на адрас аб’яднаньня.
29 жніўня 2003 году Праўленьню ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” Упраўленьнем юстыцыі Мінскага гарадзкога выканаўчага камітэту было вынесенае ужо другое за апаошнія два месяцы пісьмовае папярэджаньне.падставамі дзеля вынясеньня папярэджаньня сталі быццам бы ўстаноўленыя факты таго, што “сябра праўленьня ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” В.Смалянка і старшыня праўленьня А. Танкачова перашкаджалі дзейнасьці супрацоўнікаў дзяржаўнага органу, якім з’яўляецца Міністэрства юстыцыі РБ пры праверцы дзейнасьці рэспубліканскай моладзевай грамадзкай арганізацыі “Нэкс Стоп Нью Лайф”, а таксама выступалі ў якасьці прадстаўнікоў дадзенага аб’яднаньня”.
5 верасьня 2003 году Упраўленьнем юстыцыі Мінскага гарадзкога выканаўчага камітэту было вынесенае ўжо трэцяе пісьмовае папярэджаньне за тое, што арганізацыя “ажыцьцяўляе дзеяньні, зьвязаныя з удзелам у дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў “Асацыяцыя недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў”, якая мае свой друкаваны орган “Частпіс недзяржаўных арганізацыяў Беларусі “Асамблея”. У нумары гэтага друкаванага органу за травень-чэрвень 2003 году разьмешчаны артыкул ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” пад назвай “Праверкі грамадзкіх аб’яданьняў рэгіструючымі органамі”.
Сябры аб’яднаньня сьцьвярджаюць, што дадзеныя абвінавачаньні з’яўляюцца ілжывымі і абсурднымі і просяць суд адмяніць папярэджаньні.