viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне баранавіцкаму недзяржаўнаму выданню "Местная газета Шаг".

2003 2003-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, газету звінавачваюць у парушэнні стандарту, паводле якога афармляюцца выходныя дадзеныя выданняў, і адсутнасці рэгістрацыйных звестак у нумары выдання, дзе былі апублікаваныя матэрыялы журналістаў "БДГ".
Папярэджанне, пад якім стаіць подпіс міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча, было вынесена 16-га верасня. Аднак, па словах галоўнага рэдактара выдання Анатоля Вайцяхоўскага, у рэдакцыю газеты яно прыйшло толькі ў канцы мінулага тыдня - 26-га верасня.

Найперш міністэрства звінавачвае газету ў тым, што "у зыходных дадзеных нумару 29 газеты... не ўказаны рэгістрацыйны нумар газеты, што з'яўляецца парушэннем артыкулу 26 Закона РБ "Аб друку і іншых СМІ".

Другая прэтэнзія тычыцца назвы выдання. Паводле тэксту папярэджання,"у загалоўку газеты "Местная газета шаг" слова "шаг" не вылучаецца афармленнем сярод іншых суправаджальных элементаў, што парушае міждзяржаўны стандарт ГОСТ 7.4-95 "Выданні. Выходныя дадзеныя".

На падставе гэтага міністэрства вынесла рэдакцыі "Местной газеты Шаг" папярэджанне.
Увесну гэтага года Міністэрства інфармацыі ўжо выстаўляла аналагічныя прэтэнзіі датычна назвы выдання. Кіраўнік аддзелу рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", што ў выпадку чарговага невыканання патрабаванняў міністэрства газета можа быць прыпыненая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства