viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Улады, магчыма, пажадаюць атрымаць бонусы за гэтае вызваленне

2014 2014-07-15T08:47:00+0300 2014-07-15T08:47:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Аляксандр Лукашэнка, напэўна, захоча выкарыстаць факт вызвалення палітычнага вязня, лідара праваабарончага цэнтру „Вясна“ Алеся Бяляцкага дзеля атрымання нейкіх дывідэнтаў. Гэтага не выключае праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

- Таму што гэта было палітычнае рашэнне, а не прававое. Канешне, для ўнутранага, так бы мовіць, спажыўца яны гавораць, што нічога тут экстраардынарнага няма, ну вось, маўляў, патрапіў чалавек пад амністыю, бо катэгорыя ягонага злачынства трапляла пад амністыю. Хаця пра ньюансы са статусамі злосных парушальнікаў ніхто там, канешне, не гаворыць, не ўжывае. Але на вонкавым рынку я думаю, нашыю ўлады, канешне, захочуць атрымаць нейкія бонусы ад гэтага.

Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што міжнародная супольнасць будзе паслядоўнай у сваіх патрабаваннях і будзе настойваць на вызваленні ўсіх палітычных вязняў, „а не продажы іх па-аднаму, як на базары“.

„Спадзяюся, што краіны Еўрапейскага звязу будуць паслядоўнымі і прынцыповымі“, – падкрэсліў праваабаронца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства