viasna on patreon

У Оршы падалі тры заяўкі на пікет 27 ліпеня

2014 2014-07-07T11:31:35+0300 2014-07-07T11:31:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры акцыі ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі падалі аршанскія актывісты АГП. Пікеты яны хочуць правесці ў трох месцах горада, адмыслова вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пікеты запланаваныя ў Парку герояў, на пляцоўцы перад уваходам у кавярню "Аронія" і ў парку культуры і адпачынку тэкстыльшчыкаў. Мэта акцый – актуалізаваць каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, выказванне салідарнасці з украінскім народам у ягоным імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць Украіны, паведамляе orsha.eu .

Актывісты чакаюць адказу з Аршанскага райвыканкама. Між тым мясцовыя ўлады апошнім часам толькі адмаўляюць ініцыятарам акцый: за апошнія 3 гады ў Воршы не было дазволена ніводнай акцыі паводле мясцовых ініцыятываў. І прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці лічаць, што мясцовыя ўлады парушаюць гэтым іхныя правы, гарантаваныя  арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 21 Міжнароднга пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і не дазваляюць скарыстацца магчымасцямі, прапісанымі у законе аб масавых мерапрыемствах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства