viasna on patreon

Жыхары Брэста заклікаюць міністэрства ЖКГ прымусіць гарадскія улады займацца добраўпарадкаваннем

2014 2014-07-07T11:23:04+0300 2014-07-07T11:23:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-dar-skarga-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіравалі жыхары брэсцкага мікрараёна Рэчыца, якія незадаволены тым, што мясцовы выканкам ігнаруе праблемы, якія існуюць на вуліцы Сонечнай.

Яшчэ ў мінулым годзе пры дапамозе актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” жыхары мікрараёна склалі зварот і сабралі пад ім подпісы, каб дамагчыся ад уладаў добраўпарадкавання сваёй тэрыторыі. Сёлета гэтыя намаганні часова далі плён: у прыватнасці, было выраблена суцэльнае асфальтаванне вуліц Сонечная, Рэчыцкая і іншых. Аднак гарадскія службы праігнаравалі вырашэнне іншых праблем, з якімі штодзённа сутыкаюцца тутэйшыя жыхары.
“У апошні час у сувязі з адкрыццём царквы, рынку, з’яўленнем новай аўтастаянкі і будаўніцтвам жылых дамоў, на вуліцы Сонечнай вельмі істотна павялічыўся рух транспарту і пешаходаў, - паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Міхаіл Кавальчук. – Людзі неаднаразова звярталі ўвагу уладаў, што адсутнасць абсталяваных тратуарных дарожак альбо іх незадавальняючы стан прыводзяць да парушэнняў бяспекі руху, ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя жыхароў раёна. Мы лічым, што нашы ранейшыя калектыўныя звароты не былі разгледжаны па сутнасці, таму вырашылі звярнуцца ў міністэрства ЖКГ”.
Паводле словаў Міхаіла Кавальчука, у новай скарзе ўтрымліваецца просьба праверыць факты, пералічаныя ў калектыўным звароце, і выдаць прадпісанне выканаўчым органам горада, а таксама прадпрыемствам ЖКГ г.Брэста наконт ліквідацыі гаротнага стану тратуарнага пакрыцця па вуліцы Сонечнай, забяспечыўшы бяспеку руху пешаходаў і транспартных сродкаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства