viasna on patreon

Першае за год спатканне Міколы Статкевіча з жонкай

2014 2014-07-07T09:08:17+0300 2014-07-07T09:08:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч вельмі рады вызваленню Алеся Бяляцкага і просіць перадаваць яму прывітанне як мужнаму і годнаму чалавеку. Пра гэта расказала жонка палітычнага вязня Марына Адамовіч пасля сустрэчы з ім ў Магілёўскай турме. Гэта была першая сёлета сустрэча сужонства:

- Стандартная для турмы 2-гадзінная сустрэча праз шкло і краты. Мікола ў абсалютна нармальным стане: і ў фізічным, і ў псіхалагічным. Мне нават здаецца, што ён папрыгажэў. Бо ён дакладна разумее, што ён робіць, мае дакладную яснасць сітуацыі, дакладнае бачанне сітуацыі. Ён знаходзіцца ў гармоніі з самім сабой. І такое адчуванне, што нават ягоныя зморшчыны разгладжваюцца. 

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў і патлумачыў пераслед палітычнымі прычынамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства