viasna on patreon

У Нобэлеўскім інстытуце ўганаравалі беларускіх журналістаў

2007 2007-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў – беларуская газэта “Наша Ніва”, беларускі моладзевы мультымэдыйны праект “СD-mag”, а таксама тры выданьні ад Расеі і Азэрбайджану.

Як паведамілі ў журы конкурсу, да якога належаць вядомыя нямецкія і нарвэскія журналісты ды грамадзкія дзеячы, уключна з дыпляматам Гансам-Георгам Вікам, традыцыйна пераможцамі конкурсу становяцца лепшыя выданьні і журналісты Ўсходняй Эўропы. Сёлета на атрыманьне прэміі прэтэндавалі 48 кандыдатаў. Паводле журы, “усе ляўрэаты зьяўляюцца вельмі сьмелымі людзьмі, паколькі вымушаныя працаваць ва ўмовах жорсткага ціску з боку ўладаў”

У мінулыя гады пераможцамі ад Беларусі былі агенцтва БелаПАН, газэты "Народная Воля", "Свободные Новости", "Витебский курьер", "Белорусский рынок", "Брестский курьер", "Белорусская деловая газета", “Салідарнасьць”, журналісты Сьвятлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства