29 верасьня навучэнцаў зьліквідаванага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа пазбавілі магчымасьці прыходзіць у бібліятэку Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
https://spring96.org/be/news/718
2003
2003-09-30T10:00:00+0300
2003-09-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Навучэнцаў ліцэю пазбавілі магчымасьці прыходзіць у бібліятэку Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дзе адбываліся кансультацыі па гуманітарных дысцыплінах і
перахоўваецца вялікая частка падручнікаў для ліцэістаў. Замок у
бібліятэцы замяніў адміністратар Дому літаратара Данільчанка, які
знаходзіцца ў штаце адміністрацыі прэзыдэнта. Яшчэ ў пятніцу
прадстаўнікі Камітэту па справах рэлігіяў прымусілі сьвятароў касьцёлу
Сьв. Сымона й Алены забараніць ліцэістам прыходзіць у касьцёльную
бібліятэку. Фактычна гэта азначае, што ліцэісты ня маюць дзе сабрацца.
Улады пачалі сапраўднае цкаваньне дзяцей.
Выканаўчае бюро Рабочай Групы Асамблеі НДА