viasna on patreon

Салігорск: пра правы чалавека пішуць толькі незалежныя СМІ

2014 2014-06-29T22:45:57+0300 2014-06-29T22:45:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошні квартал у медыянай сферы Салігоршчыны прынцыповых зменаў не адыблося. Інфармацыйная палітыка мясцовых медыяў па-ранейшаму карэлюецца ступенню іх залежнасці ад уладаў.

Афіцыйныя і набліжаныя да дзяржавы сродкі масавай інфармацыі традыцыйна пазбягаюць вострых палітычных і сацыяльных тэм альбо асвятляюць іх у выгодным для ўладаў святле. Да найбольш вядомых з іх можна аднесці прыватную газету “Лідэр-Прэс”, дзяржаўны Салігорскій тэлевізійны канал, выканкамаўскае газету “Шахцёр” і сайт “Электронны Салігорск”. Апошнія два вылучаюцца найбольш адыёзнымі матэрыяламі і не цураюцца, бадай, аніякай прапаганды. У штаце газеты “Шахцёр” нават маецца спецыяльны карэспандэнт па такіх матэрыялах, які хаваецца пад псеўданімам Вікторыі Раманавай. На старонках гэтых выданняў заўсёды знойдзецца месца для асвятлення БРСМаўскіх паездак на “Лінію Сталіна” ці “злачынстваў кіеўскай хунты”. Вось толькі пабачыць у іх інфармацыю пра дзейнасць праваабарончых арганізацый ці артыкулы пра правы чалавека ў рэгіёне не ўяўляецца магчымым.

Зрэшты, у салігорцаў па-ранейшаму застаецца магчымасць атрымліваць інфармацыю пра грамадска-палітычнае жыццё рэгіёна з незалежных крыніц. Ужо традыцыйна найбольшую актыўнасць праяўляюць інтэрнэт-рэсурсы САЛІГОРСК.org і Салігорск-Інфа. Гэтыя рэсурсы публікуюць найбольш актуальныя і вострыя матэрыялы пра жыццё Салігоршчыны. Да таго ж матэрыялы праваабарончай тэматыкі займаюць у іх інфармацыйнай палітыцы адно з асноўных месцаў. Варта адзначыць, што ў апошнім квартале сайт Салігорск-Інфа вылучаўся значна больш стабільнаю і аператыўнаю працай. А вось “улюбёны” сайт мясцовых ідэлогаў САЛІГОРСК.org далёка не заўсёды паспяваў за падзеямі ў рэгіёне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства