viasna on patreon

Сьцяпана Сьвідзерскага выклікалі ў КДБ

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора зраніцы на гарадзенскі хатні тэлефон сябра Партыі БНФ, актывіста кампаніі "Выратуем Горадню разам!" Сьцяпана Сьвідзерскага патэлефанавалі зь міліцыі. Сьледчы Архіпаў паведаміў хлопцу, што справаю, зьвязанаю з распаўсюдам агітацыйных матэрыялаў супраць разбурэньня Горадні, займаецца Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Сьцяпана Сьвядзерскага выклікалі для размовы ў Адміністрацыю Ленінскага раёну Горадні. Як паведаміў Сьцяпан, ён зьбіраецца наведацца туды сёньня ў другой палове дня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства