viasna on patreon

Салігорская пракуратура адмаўляецца рэагаваць на забарону кар'ернага росту адміністрацына пакараным

2014 2014-06-22T00:25:00+0300 2014-06-23T00:26:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна “вывучыла” скаргу мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзіміра Шылы на забарону кар’ернага росту работнікам ААТ “Беларуськалій”, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду. Па выніках “вывучэння” орган нагляду вырашыў пакінуць скаргу праваабаронцы без разгляду па сутнасці.

Нагадаем, напачатку чэрвеня Уладзімір Шыла запатрабаваў ад пракуратуры даць ацэнку і прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці прадстаўнікоў дырэктарата Першага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, датычных да прыняцця на сваёй аператыўнай нарадзе рашэння ў дачыненні да работнікаў гэтага прадпрыемства. Паводле таго рашэння ў адміністрацыі прадпрыемства з’явілася магчымасць пазбаўляць супрацоўнікаў калійнага гіганта кар’ернага росту і прафесійнага прасоўвання на нявызначаны тэрмін за адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.

З адказу пракурора Салігорскага раёна, старшага саветніка юстыцыі пракурора Алега Аўдзея вынікае, што Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Каміэтэт” не мае права прадстаўляць інтарэсы работнікаў першага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”. Салігорскія прадстаўнікі БХК у сваю чаргу заяўляюць, што абарона правоў людзей, у тым ліку і работнікаў любога прадпрыемства ці арганізацыі, з’яўляецца іх наўпроставай статутнай дзейнасцю.

Адмову Салігорскай пракуратуры разглядаць скаргу па сутнасці праваабаронцы лічаць спробай ухіліцца ад прыняцця палітычна небяспечнага рашэння, якое можа пацягнуць за сабой прыцягненне да адміністрацыйнай ці нават крымінальнай адказнасці вышэйшага кіраўніцтва ААТ “Беларуськалій”. Варта адзначыць, што такая практыка ў працы пракурора Алега Аўдзея назіралася яшчэ пад час яго службы ў Барысаўскай раённай пракуратуры.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства