viasna on patreon

Салігорскія праваабаронцы патрабуюць пракурорскага рэагавання на забарону кар’ернага росту для здзейсніўшых адміністрацыйнае правапарушэнне

2014 2014-06-06T07:59:43+0300 2014-06-06T07:59:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэта з Салігорску Уладзімір Шыла накіраваў афіцыйную заяву пракурору Салігорскага раёна з патрабаваннем даць ацэнку і прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці прадстаўнікоў дырэктарата Першага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, адказных за прыняцце на аператыўнай нарадзе незаконнага рашэння ў дачыненні да работнікаў прадпрыемства.

Нагадаем, у лютым 2014 году адміністрацыя Прешага рудаўпраўлення прыняла рашэнне аб мерах радыкальнага характару ў дачыненні да работнікаў, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне. На падставе гэтага рашэння быў створаны небяспечны прэцэдэнт, калі чалавека могуць пазбавіць магчымасці кар’екрнага росту і прафесійнага прасоўвання на нявызначаны тэрмін за адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.

На думку праваабаронцаў БХК, такі падыход супярэчыць не толькі калектыўнай дамове ААТ “Беларуськалій” і Працоўнаму кодэксу, але і шэрагу артыкулаў Канстытуцыі Беларусі. Абмежаванні правоў і свабод асобы не адносіцца да кампетэнцыі аператыўнай нарады пры дырэктары Першага рудаўпраўлення.

Уладзімір Шыла патрабуе ад пракурора Салігорскага раёна ўстанавіць ініцыятара і іншых асоб, датычных да прыняцця гэтага незаконнага рашэння, і прыцягнуць іх да адказнасці ў адпаведнасці з нормамі закона.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства