viasna on patreon

У судзе па іску Крысьціны Шацікавай супраць пракуратуры Ленінскага раёну Магілёву аб'яўлены перапынак да 21 чэрвеня

2007 2007-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 чэрвеня судзьдзя Сяргей Каралёў Ленінскага райсуду Магілёву пачаў разглядаць іск Крысьціны Шацікавай супраць пракуратуры Ленінскага раёну гораду. Актывістка дэмакратычнага руху намагаецца адмяніць пастанову сьледчага пракуратуры Рамана Дзьмітрычэнкі, згодна з якой Крысьціне Шацікавай адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, якія 23 сакавіка гвалтам даставілі яе ў псіхіятрычную лякарню, а таксама супраць адміністрацыі лякарні, дзе яе гвалтам утрымлівалі тры дні.

У пастанове пракуратуры зазначана, што падставай для гвалтоўнай шпіталізацыі Крысьціны стала “калектыўная скарга”, таму дзеяньні міліцыянтаў і лекараў прызнаныя правамоцнымі, бо яны дзейнічалі згодна з законамі “Аб міліцыі” ды “Аб псыхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзянаў падчас яе аказаньня”.

Аднак прозьвішчы тых, хто напісаў такую заяву - жыхароў дому, і дагэтуль невядомыя, як і тое, хто пастанавіў шпіталізаваць актывістку.

Пракуратура выявіла, што ў лякарню актывістку даставілі патрульныя міліцыянты Бадзееў, Ваўчкоў на чале з капітанам міліцыі Карніенкам. Іх разам з супрацоўнікамі абласной псіхіятрычнай лякарні і спрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці Крысьціна Шацікава.

У судовым паседжаньні ў Ленінскім райсудзе аб'яўлены перапынак да 21 чэрвеня па прозьбе пракурора, які запатрабаваў час для падрыхтоўкі заключэньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства