viasna on patreon

У Магілёве пасля скаргі жыхароў прыпынена будаўніцтва крамы "Еўраопт"

2014 2014-06-12T12:31:53+0300 2014-06-12T12:31:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант спынены ўсе будаўнічыя працы, а спецыяльная камісія праводзіць апытанне з нагоды чарговага ўшчыльнення на пр-це Дзімітрава.

Тым не менш, жыхары раёна скептычна ставяцца да дзейнасці камісіі, якая складаецца з двух чалавек і ходзіць па кватэрах прылеглых дамоў, апытваючы грамадзян аб неабходнасці будаўніцтва крамы пад іх вокнамі.

- Прыйшлі дзве жанчыны, прадставіліся камісій, сказалі, што побач ёсць і адна, і другая дзіцячыя пляцоўкі і прапанавалі падпісацца пад гэтым, аднак я адмовілася, бо назваць тое дзіцячымі пляцоўкамі, на што яны паказвалі, язык не паварачваецца. Нас пасля будаўніцтва крамы пазбавяць апошняй зялёнай зоны ў раёне, - кажа адна з мясцовых жыхарак Ганна.

Дзяўчына выказала камісіі вялікія прэтэнзіі адносна іх метадаў працы, бо паставіць подпіс пад тым, што жыхары не супраць будаўніцтва новай крамы, можа любы мінак. Яго голас залічаць, краму пабудуюць, а жыхары бліжэйшых дамоў так і застануцца непачутымі.

- Няўжо складана сабраць усіх неабыякавых да праблемы грамадзян і параіцца з імі, а не ставіць перад фактам? Хоць і кажуць, што інфармавалі пра чарговае будаўніцтва на сайце гарвыканкама, а таксама праз мясцовую газету. Тых, хто іх чытае, у горадзе не так і шмат, - кажа Ганна.

Пасля калектыўнай скаргі ў гарвыканкам, пад якой падпісалася больш за 30 чалавек, у двары д.70 па пр-ту Дзімітрава адбыўся ямачны рамонт, якога двор чакаў ужо некалькі гадоў. Пра гэта было таксама напісана ў афіцыйным адказе з гарвыканкаму.

Трэба адзначыць, што дапамагалі ў складанні скаргі мясцовым жыхарам актывісты мясцовага цэнтра "Імпульс", якія не першы год змагаюцца за добраўпарадкаванне двара д.64 па пр-ту Дзімітрава. На дадзены момант жыхары пішуць чарговы ліст з нагоды непатрэбнага ім ушчыльнення ў вышэйстаячую інстанцыю. 

Паводле жыхароў, побач знаходзіцца гандлёвы цэнтр "Кантынент", міні-рынак, дастатковая колькасць дробных крам, і ў будаўніцтве яшчэ адной крамы "Еўраопт" няма патрэбы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства