Салігорская моладзь выйшла на плошчу
https://spring96.org/be/news/7151
2007
2007-06-18T10:00:00+0300
2007-06-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыі, прымеркаваныя да Дня салідарнасьці, адбыліся 16 чэрвеня ў Салігорску. Гэтым разам удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць актывістаў “Маладога Фронта”. У руках яны трымалі партрэты палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, сьвечы і літары, зь якіх складваўся лёзунг "Свабоду маладафронтаўцам!".
Як звычайна, акцыя адбылася а 20-й гадзіне на цэнтральнае плошчы горада ў прысутнасьці вялікай колькасьці супрацоўнікаў міліцыі. Праз 15 хвілінаў удзельнікі пакінулі плошчу.
Дарэчы непасрэдна перад акцыяй міліцыянты пагражалі моладзеваму актывісту Івану Шыла, што калі акцыя зацягнецца хаця б на хвіліну больш, то гэта будзе лічыцца несанкцыяваным дзеяньнем і ўсе ўдзельнікі акцыі будуць жорска разагнаныя.