viasna on patreon

Валанцёры запрашаюцца на аднаўленьне маёнтка Міхала Агiнскага

2007 2007-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА (БелАЮ) працягвае ажыццяўленне праектаў, накiраваных на захаванне гiстарычнай спадчыны. Грамадскае аб'яднанне абвясцiла пра набор валанцёраў у маладзёжны летнiк “Замкi Беларусi”. Удзельнiкi летнiка будуць аднаўляць маёнтак Мiхала Агiнскага ў вёсцы Залессе. Вёска Залессе знаходзiцца ў цяперашнiм Смаргонскiм раёне. Тут у сваiм маёнтку ў ХIХ ст. на працягу 20 гадоў жыў кампазiтар i грамадскi дзеяч Мiхал Агiнскi.

У Залессi ён напiсаў свой славуты паланез, названы пазней “Развiтанне з Радзiмай”. Палац М.Агiнскага ў Залессi пабудаваны на пачатку ХIХ ст. i з'яўляецца помнiкам архiтэктуры ў стылi класiцызму. У летнiк запрашаюцца валанцёры ва ўзросце 18—26 гадоў. Ахвотным арганiзатары прапануюць азнаёмiцца з падрабязнай iнфармацыяй на www.belau.info i накiраваць сваю заяўку ў аргкамiтэт да 1 лiпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства