Еўразьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сістэмы прэфэрэнцыяў
Рашэньне прынятае 15 чэрвеня і зьвязанае з парушэньнем правоў прафсаюзаў і працоўных у краіне.
З сувязі з гэтым Беларусь губляе права на гандлёвыя льготы пры экспарце тавараў у краіны ЭЗ. Камісар ЭЗ па справах гандлю Пэтэр Мандэльсан патлумачыў, што рашэньне, прынятае ў дачыненьні да Беларусі, зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў у краіне.
«Эўропа надае вялікае значэньне ўмовам працы. Аднак Беларусь ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы», — заявіў П.Мандэльсан. Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня Беларусі з АСП на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя пошліны, якія на 3 % вышэйшыя, чым ільготныя.
Выключэньне Беларусі з АСП закране прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ. Гандлёвыя прэфэрэнцыі ў Беларусі касуюцца з 21 чэрвеня.