viasna on patreon

15 чэрвеня ў Гродне адбылася чарговая акцыя супраць руйнавання старой часткі горада

2007 2007-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

А пятай гадзіне каля ўжо разбуранага будынка па вуліцы Горкага, 29, маладыя актывісты дэмакратычнага руху усталявалі слуп з фотаздымкам. Пад фотаздымкам была прыбіта шыльда з надпісам: «Жылы дом. Помнік архітэктуры канструктывізму. 1936 — 6.X.2006. Трагічна загінуў». Паводле слоў краязнаўцы Ігара Лапехі, гэты будынак — узор заходняга канструктывізму, такіх дамоў у Гродне засталося прыблізна 10, а па усёй Беларусі — каля 100.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі, у найбліжэйшы час на вуліцах горада можа з’явіцца больш за 40 такіх слупоў, таму мэта акцыі — прыцягнуць ўвагу жыхароў да праблемы руйнавання помнікаў архітэктуры Гродна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства