viasna on patreon

Суд над Андрэем Мялешкам прызначаны на 30 мая

2014 2014-05-29T16:11:22+0300 2014-05-29T16:11:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg

У пятніцу ў Кастрычніцкім судзе Гродна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы супраць незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Журналіста вінавацяць у незаконны вырабе прадукцыі СМІ.

Пра прызначэнне даты судовага разбіральніцтва Андрэю Мялешку ў чацвер паведамілі тэлефанаваннем з канцылярыі суда.

Як вынікае з пратакола, які даслалі гродзенскаму журналісту, адміністратыўную справу паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ супраць яго завялі на падставе паказанняў мясцовых лекараў. Яны ладзілі ў Гродне акцыю “За здаровае сэрца”, а інфармацыя пра гэтую падзею з’явілася на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”.

– Пасля публікацыі, як вынікае з пратаколу, супрацоўнікі міліцыі апыталі лекараў і склалі супраць мяне пратакол, – распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Андрэй Мялешка.

Адметна, што гэта ўжо трэцяя падобная справа на Гродзеншчыне. Так 4 красавіка “за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” на 30 базавых велічынь быў аштрафаваны сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў. 27 мая аўтара і вядоўцу праграм “Людскія справы” ды “Рэпартаж Залеўскага” на тэлеканале “Белсат” пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства