viasna on patreon

Палітвязня Казуліна пазбавілі сустрэчы з сям’ёй

2007 2007-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя калоніі «Віцьба-3» збіраецца накіраваць палітвязня Аляксандра Казуліна ў рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента выканання пакаранняў у Мінск.

Пры гэтым сцвярджае, што ў яго са здароўем усё добра. Паводле словаў дачкі Казуліна Юліі, бацька ад шпіталізацыі адмаўляецца. Тым часам палітвязня пазбавілі чарговай сустрэчы з сям’ёй. Вось што распавяла «Еўрарадыё» Юлія Казуліна:

«Начальнік калоніі вынес тату пакаранне «за парушэнне распарадку дня». І мы пазбаўлены наступнага кароткатэрміновага спаткання з ім».

Нагадаем, Аляксандр Казулін летась быў асуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі. У зняволенні ён правёў 53-дзённую галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства