viasna on patreon

Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”

2007 2007-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Ленінскага раёну Магілёва адмовілася заводзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія 22 траўня падчас акцыі супраць скасаваньня льготаў зьбілі грамадзкага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. У пракуратуры пастанавілі, што дзеяньні міліцыянтаў правамоцныя, паведамляе Радыё Свабода.

Аднак Ленінская ўправа ўнутраных справаў Магілёва прызнала, што некаторыя факты са скаргі актывіста праўдзівыя. Але ўправа адмовілася караць вінаватых, паведаміўшы Сяргею Гіркіну, што міліцыянты дзейнічалі згодна з законам “Аб міліцыі”.

22 траўня Сяргей Гіркін распаўсюджваў праваабарончы бюлетэнь “Права на волю”. Неспадзявана да яго падбеглі міліцыянты й груба заштурхнулі ў міліцэйскі аўтобус.

У пастарунку актывісту паведамілі, што яго затрымалі для высьвятленьня асобы. Пасьля вызваленьня Сяргей Гіркін зьняў пабоі, што атрымаў ад міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства