viasna on patreon

Юрый Рубцоў зноў затрыманы і знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ

2014 2014-05-23T22:26:31+0300 2014-05-23T22:26:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, вызвалены 21 траўня з ЦІП на Акрэсціна, да 23 траўня так і не з'явіўся дома. Трывогу забіла яго жонка Ядвіга. «Яшчэ 21 траўня, каля 22.30 ён патэлефанаваў мне, паведаміў, што вызваліўся і едзе дахаты, ранкам, маўляў, будзе ў Гомелі. І з таго часу – ніякіх звестак, дзе ён», - распавяла жанчына.

Выявілася, што Юрый Рубцоў па невядомай прычыне знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ. Дзяжурны ІЧУ пацвердзіў дадзеную інфармацыю, але не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў. «Знаходзіцца за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння», - адзінае, што адказаў дзяжурны. Ці быў ужо суд, у якім менавіта правапарушэнні абвінавацілі жыхара Гомеля – дзяжурны адмовіўся паведаміць.

Нагадаем, 21 траўня ў Мінску міліцыя адвезла Юрыя Рубцова пасля адбыцця арышту на чыгуначны вакзал і там адпусціла. «Майку ў мяне забралі і не вярнулі, зараз паспрабую неяк дабірацца да Гомеля», - паведаміў па тэлефоне Юрый Рубцоў. Больш ён нічога не змог сказаць, таму што папрасіў на хвілінку мабільны тэлефон у мінака.

Нагадаем, следчы камітэт Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце абразы Юрыем Рубцовым суддзі Кірылы Палулеха.

Пасля традыцыйнага масавага мерапрыемства «Чарнобыльскі шлях», на якім Рубцоў прысутнічаў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 28 красавіка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех вынес рашэнне пакараць Рубцова арыштам на 25 сутак за «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы» і «дробнае хуліганства» згодна са складзенымі пратаколамі. На суд Юрыя Рубцова прывезлі напаўголага, без кашулі, якую канфіскавалі пры затрыманні. Пад час разгляду адміністрацыйнай справы, абураны несправядлівым правасуддзем, Рубцоў нібыта прамовіў у бок суддзі: «Падонак».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства