viasna on patreon

Улады зрываюць з'езд АГП

2014 2014-05-23T17:39:27+0300 2014-05-23T17:39:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka.jpg
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Партыі адмоўлена ў 15 памяшканнях для правядзення з'езду. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

 

«Усяго нам адмовілі ў памяшканнях 15 суб'ектаў гаспадарання. У нас была надзея на ДК МТЗ, які ў апошні час з'яўляецца адзінай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў апазіцыйных структур. Учора ў 14 гадзін пасля перамоваў і кансультацый нам пагадзіліся даць памяшканне ДК МТЗ для правядзення кангрэса. Аднак праз дзве гадзіны паведамілі, што яно раптам аказалася занятым. Мы разглядаем гэта як спробу сарваць з'езд. Калі мы яго не правядзем, то Мінюст можа пачаць працэдуру ліквідацыі партыі. Мы не можам правесці з'езд і на адкрытым паветры, бо засталося менш як 15 дзён для падачы заяўкі», - заявіў Анатоль Лябедзька.

 

Палітык адзначыў, што партыя ў любым выпадку збіраецца правесці з'езд.

 

«Але з'езд мы ўсё роўна правядзем. Хоць на вуліцы, хоць каля ДК МТЗ, хоць каля офіса, нават калі гэта будзе вытлумачана як несанкцыянаванае мерапрыемства», - адзначыў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства