Бабруйск: у акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 150 чалавек
https://spring96.org/be/news/7122
2007
2007-06-13T10:00:00+0300
2007-06-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На плошчы Леніна перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму сёньня сабралася амаль 150 прадпрымальнікаў. Зь імі гутарыць начальнік аддзелу гарвыканкаму Максім Суботкін.
Сёньня на бабруйскіх рынках супрацоўнікі санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю неспадзявана пачалі правяраць у мясцовых прадпрымальнікаў наяўнасьць сэртыфікатаў на тавары. Пры іх адсутнасьці тут жа на месцы афармляюцца пратаколы канфіскацыі.