viasna on patreon

Запрашэнне на свята “Баранавіцкая вясна-2014” – строга абавязковае

2014 2014-05-21T22:58:21+0300 2014-05-21T22:58:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярэднія навучальныя ўстановы горада Баранавічы атрымалі лісты за подпісам начальніка аддзела адукацыі гарадскога выканаўчага камітэта Алены Салавей. У іх паведамляецца, што 23 траўня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята “Баранавіцкая вясна – 2014”. На адкрыццё галоўнага свята горада запрашаюцца кіраўнік, намеснікі кіраўніка, старшыні прафсаюзнага камітэта і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, педагог сацыяльны і педагог-арганізатар. Асабліва падкрэсліваецца, што яўка вышэйназваных асобаў ў 18 гадзін 23 траўня строга абавязкова.

Вось так свята: запрашэнне -- строга абавязковае!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства