viasna on patreon

Суд над віцебскім актывістам Зьмітром Лісіенка перанесены на тыдзень

2007 2007-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Кастрычніцкага раённага суду Віцебска Ірына Смалякова сёньня прыняла рашэньне адкласьці разгляд адміністрацыйнай справы (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь) ў дачыненьні да моладзевага актывіста Зьміцера Лісіенкі, які абвінавачваўся ў дробным хуліганстве, а менавіта – зрабіў надпіс на будынку абласной міліцыі у падтрымку Валерыя Шчукіна.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, на судовы разгляд не з’явіўся адзіны сьведка з боку міліцыі Сафронаў, без якога справу разгледзець было немагчыма, паколькі ў судовых матэрыялах маюцца разыходжаньні. Так, у рапарце сцвярджаецца, што ў Лісіенкі былі знойдзены балёнчыкі з фарбай, а ў пратаколе гэтага няма. Таму суддзя пастанавіла перанесьці суд на 19 чэрвеня.

Нагадаем, што цягам чэрвеня гэта быў трэці суд над моладзевым актывістам. Раней за дробнае хуліганства паводле артыкулу 17.1 КаАП Зміцер Лісіенка быў пакараны трохдзённым арыштам. 11 чэрвеня Віцебскі раённы суд пакараў Зьміцера Лісіенку штрафам у памеры 20 базавых за непадпарадкаваньне міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства