Міліцыя затрымала ветэранаў, якія прынеслі кветкі да шыльды мітрапаліту Мелхісэдэку
https://spring96.org/be/news/71096
2014
2014-05-18T16:09:10+0300
2014-05-18T16:09:10+0300
2014-05-18T16:09:10+0300
be
17 мая міліцыянты з Ленінскага РУУС затрымалі вернікаў, якія прыйшлі ўскласці кветкі да памятнай шыльды мітрапаліту Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мелхіседеку. Шыльда вісіць на Інстытуце тэалогіі, які месціцца ў Архіерэйскім доме на праспекце Незалежнасці 24.
Сярод затрыманых былі айцец Леанід Акаловіч і Ніна Багінская.
Усіх неўзабаве адпусцілі без афармлення пратаколаў, піша ў сваім фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька.