viasna on patreon

Актывісту Руху “За Свабоду” пагражаюць крымінальнай справай

2007 2007-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста Руху “За Свабоду”, кіраўніка Пінскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Аляксандра Рамановіча выклікалі на допыт у Пракуратуру. Супрацоўнікі пракуратуры цікавіліся аўтарствам улёткі пра рэпрэсіі ў Пінску. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.

Каля месяца назад у Пінску з’явіліся ўлёткі з пазначанымі імёнамі і прозвішчамі рэпрэсаваных актывістаў Піншчыны, а таксама прадстаўнікоў улады, якія мелі дачыненьне да гэтых рэпрэсіяў, сярод іншых там імёны старшыні мясцовага ГАУС, старшыні Гарвыканкаму, раённага пракурора.

- Мне прыйшла позва з’явіцца ў раённую пракуратуру на допыт у якасьці сьведкі. У пракуратуры мне адмовіліся тлумачыць у рамках якой справы я выкліканы, аднак падкрэсьлілі, што хутка можа быць заведзеная крымінальная справа па факце з’яўленьня ў горадзе інфармацыйных улётак пра рэпрэсіі ў Пінску, - кажа Аляксандр Рамановіч. – Яны паказалі мне гэтую ўлётку, дзе сярод прозвішчаў  рэпрэсаваных ёсць і маё. Задавалі пытаньні пра яе аўтарства. Я адмовіўся даваць які-небудзь тлумачэньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства