viasna on patreon

Бабруйск: суд абараніў працоўныя правы Святланы Бушынскай

2014 2014-05-17T22:31:04+0300 2014-05-17T22:31:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bushynskaja_sv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бабруйскім судзе 16 траўня разгледзелі справу, якая тычылася канфлікта прадавачкі-касіркі Святланы Бушынскай і кіраўніцтва УПГП "Ноеў каўчэг". Нагадаем, пару месяцаў таму дзяўчына паскардзілася начальству на дрэнныя ўмовы працы, а ў адказ пачула пагрозы звальнення і перажыла моцны маральны ціск.

-Суддзя прапанавала разыйсціся мірным шляхам, - кажа Святлана Бушынская. - Кіраўніцтву "Ноева каўчэга" сплаціць мне прэміяльныя, я, у сваю чаргу, мусіла адмовіцца ад звальнення па артыкулу №41, скасаванне працоўнага кантракту па патрабаванні работніка. І пагадзіцца на звальненне па згодзе бакоў. Намеснік дырэктара Ігар Дзядоў прыстунічаў на судзе у якасці сведкі, але да сведкаў нават справа не дайшла, пасяджэнне прайшло даволі хутка. Ён параіўся з начальнікам па тэлефоне, і той пагадзіўся на выплату прэміяльных. Юрыст раіў мне настойваць на звальненні па 41-м артыкуле. Але я так стамілася ад гэтага канфлікта, кожны дзень на нервах, таму прыняла рашэнне пагадзіцца з прапановай суддзі.

Святлана кажа, што з наступнага тыдня ўжо не будзе працаваць у "Ноевым каўчэгу". Пасля ўсяго перажытага заставацца там не было ні сіл, ні жадання.

-Цяжка зразумець, як можна цярпець да сябе такое стаўленне з боку начальства, але людзі, відаць, прывыклі. Напэўна, калі б я не пагадзілася на прапанову суддзі, гэты канфлікт цягнуўся б яшчэ доўгі час. У любым выпадку, я не лічу сябе пераможанай, хутчэй, наадварот. Думаю, кіраўнікі "Ноева каўчэга" ўвогуле не чакалі, што нехта асмеліцца выказваць ім прэтэнзіі, і тым больш, давесці справу да суда. Мне падаецца, яны дасюль у шоку ад таго, што я пайшла на змаганне з імі, - мяркуе Святлана Бушынская.

    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства