viasna on patreon

 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-05-13T11:48:11+0300 2014-05-21T15:07:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў напярэдадні і падчас чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску; парушэнне правоў працоўных у Бабруйску.

"Падзея тыдня": міжнародная грамадскасць асуджае рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў, якія працягваюцца падчас Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Праваабаронца Андрэй Палуда распавядае пра новыя акалічнасці прывядзення ў выканання смяротных прысудаў Паўлу Селюну і Рыгору Юзэпчуку. 

"Навіны палітвязняў": Андрэй Гайдукоў выйшаў на свабоду, актывісты Міжнароднай амністыі са Швейцарыі правялі інфармацыйную акцыю “Людзі за кратамі не заўсёды гуляюць у хакей”, прысвечаную беларускім вязням сумлення.


У музычных паўзах - хіты "Еўрабачання-2014".

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-20/2014-05-13_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства